 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
Učora daviedałasia, što pavodle filalahičnaha dekanatu mianie nia isnuje... Cikava, bo ŭžo druhi miesiac jak chadžu na zaniatki. Pajšła ŭ dekanat histfaku, maŭlaŭ , treba b ŭrešcie adabrać studencki dakument, raniej było nie pa darozie. Spadarynia jakaja zajmajecca našym kirunkam vielmi ździŭlenaja-„ Tvoj dakument pavinien być u filalahičnym”- a mnie na filfaku paraili pajści na histaryčny . Dyk voś, zvanim. Akazvajecca, žančyny z filalahičnaha niejak nie zaŭvažyli što jość takoje dziaŭčo jak ja, nie vyrabili dakument (a nasamreč knižačka ŭ mianie jość!), tłumačać- „my nie viedajem jašče, jakija abaviazki vykonvajem my, a jakija histfak..”. Sprava ŭ hetym, što na ŭnivery nichto nia viedaje chto adkazny za studentaŭ mižfakultetnaj prahramy i tamu nam davodzicca kružyć z adnaho kanca horada u druhi... Kaliś siabra prazyvaŭ mianie „nieisnujučaj dziaŭčynaj” -chiba mieŭ racyju... Tags: філялёгія :) Current Location: Лодзь Current Mood: refreshed
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |




 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Калі яшчэ ня бачылі- захадзіце й чытайце ”правінцыйны рэпартаж” пра Лодзь (у ТС) Рэпартаж даволі цікавы, але вядома ж, жыхар даннага горада знойдзе кожную памылку ці недакладнасьць Як напісала ў камэнтарох- нязгодная з аўтаркай датычна назвы Лодзь (тут ніхто не вінават, паданьняў пра ейнае паходжаньне існуе столькі, колькі было гісторыкаў зацікаўленых горадам. Нам у базавай школе загадалі прыдумаць уласнае паданьне....) Узгадныя ў рэпартажы рыкшы звычайна не пакідаюць вул.Пятркоўскую (часам возяць турустаў у недалёкія Мануфактуры), пра кошт ня ведаю- не карыстаюся... Пра абшэрпанасьць, на жаль, усё правільна напісана. Аднаўляюцца будынкі ў цэнтры, дзе бываюць прыездныя, сапраўдную ( і чароўную) Лодзь убачыце зусім недалёка, у раёнах Полесе лы Балуты. Вельмі трапная заўвага наконт прычыны з-за якой не рамантуюцца дамы-гэта ўласнасьць яўрэйскіх ды нямецкіх сям’яў (якія перад вайной былі ўладальнікамі большасьці будынкаў), іхнія нашчадкі маюць права адабраць сваю ўласнасьць. І таму ніхто ня хоча кусіць лёс... Мы ўдзячныя за піяр і запрашаем!!! Tags: Łodź
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

|
 |
|
 |