?

Log in

No account? Create an account

Папярэднія 10

11 Врс 2012

Данута

Была б я ўжо ў сёньня Гародні, а так, візы ня далі, Бог адзін ведае што далей. Праводжу час з Карпюком, з віленскімі прыгодамі Дануты і Яна. Ён ужо яе пацалаваў! Ну, значыць, гэта яна яго першая. І пасьпелі на сьмерць пасварыцца. Але, ёсьць пазітыў! Больш за 70 старонак наперакладала.
Цэтлікі:

31 Жнв 2011

спынім

З'ездзілі спынам у Кракаў, у Лвове адзначылі украінскі Дзень Незалежнасьці (!!!!!), з цяжкасьцю выбраліся з Равы Рускай у Польшчу, таксама нялёгка ехалі празь Замосьць і Люблін ды на канец патусілі ў Варшаве. Харошая паездка атрымалася!))

29 Ліп 2011

(бяз тэмы)

Вярнулася, пакуль жывая і нат здаровая! 2 дні ў Арменіі, 16 - у Грузыі, адзін у Рызе ды 6 па Беларусі - так прыкладна правяла апошнія дні. Столькі ўспамінаў, уражаньняў што галава круціцца. У некалькі пунктаў самае важнае:
1. Грузыя - рай на зямлі. Нават калі палічыць узбярэжжа, але для мне самым чаканым і самым захапляльным месцам былі горы...
2. Арменія таксама нічога сабе, спадабалася архітэктура сталіцы. І яе дзівосныя скульптуры ;) Трэба вярнуцца на даўжэйшы тэрмін.
3. Грузіны людзі ветлівыя, гасьінныя (амаль усе), цікаўныя і тэмпераментныя. Во і як!
4. Спаць у палатцы ў Грузыі можна куды захочаш, не чапляюць.
5. Хіба што ты дзяўчына і падарожнічаеш адзінока. Адразу аказваешся у цэнтры ўвагі ўсіх у навакольлі.
6(5б). Грузіны бываюць розныя, але да дзяўчын падыход у іх класны. Летнія рамансы гэта харашо-нехарашо.
7. Сумую па Грузыі!
8. У параўнаньні з сыркамі армянскай, грузінскай ці латышскай прадукцыі беларускія - самыя смачныя.
9. Рыга не захапіла.
10. Голыя сьценкі на Машэрава 8 - капец.
11. Магілёў!
12. Няўжо рэгістрацыя гэта ўжо фікцыя? Не зарэгістравалася, а на мяжы нічога не сказалі.
13. Куды падзеліся беларускія обшчыя вагоны? Яны ўсе зараз як пляцкарты?
14. Дзе мае любімыя папяросы?
15. Рэпартаж з паездкі будзе на Тваім Стылі ;)
Цэтлікі:

06 Ліп 2011

(бяз тэмы)

Pryvitanni z Armeniji! Zviestki pra sionniaszni prysud sp.Paczobutu dajszli i tut, tak szto palaki mieli pra szto raskazvac miznarodnaj supolnasci. Vos ja napryklad uczoru usviedamila (!) sympatycznaha amerykanca szto pamiz Polszczaj i Rasiejaj josc jaszcze Bielarus. Chris paprasiu jaszcze skazac jamu nazou litara za litaroj kab zmoh jaje vyguglic. I tak jon daviedausia, kudy jaszcze jamu treba jechac, kali uzo budzie u Polszczy.
Aha, Armenija cudounaja, hory, hory, hory plus kasmapalitycznaja suczasna-aryjentalnaja stalica. Raskosza dla vaczej i serca.

01 Ліп 2011

(бяз тэмы)


Усё, пасьлязаўтра еду на Каўказ. З 23 ліпеня па 1 жніўна буду дзесьці ў Беларусі. Калі хто мае жаданьне ці ведае напр.куды варта з'езьдзіць - хай піша!

24 Чэр 2011

падарожнічаем

На наступным месяцы буду ўжо ў Беларусі. Не тое што нечаканае, яно насамрэч доўгачанае падарожжа. Хочацца ў Гародню, зноўку наведаць усе "нашы" месцы, куды хадзілі, прасядзелі ўсё лета. У Антракт абавязкова! Ды i можа з трэцяе спробы атрымаецца пайсьці ў менскія Курапаты, а то ніколі яшчэ не дабралася... Да, карацей, плянаў як заўсёды шмат.  Вырашацца буду пазьней. Спадзяюся што не згуюблюся недзе ў гарах Каўказу і даеду.

11 Чэр 2011

хутка лета!


Хутка на Каўказ. Потым у Беларусь. Каб толькі візу далі, а то нешта дзіўнае яны зноў прыдумалі. Баяцца ці што ;)

Хачу туды...


26 Тра 2011

(бяз тэмы)

Генерал басьнійскіх сэрбаў Ратка Младыч арыштаваны на тэрыторыі Сэрбіі (у вышуку ён ужо 14 гадоў). Абвінавачаецца ў ваенных злачынствах, у тым ліку масакры ў Срэбрэніцы.
Гэта канец нейкай эпохі, знак што справядлівасьць існуе ды яшчэ адзін крок у накірунку вайны.

Цэтлікі: ,

12 Тра 2011

Б.Р


Бранка Радзічавіч па-беларуску. Сэрбскі рамантызм

 

Міні Караджыч у памяць

Днём і ноччу я сьпяваю,

Пяю, міла, што жадаю,

Пажадаю – і  змагу,

Адно толькі не магу:

Засьпяваці ўрачыста,

залівіста, серабрыста,

Скончыць твой зямельны лёс,

Ды ўзьняці да нябёс.

Бо табе, мая мілая,

Трэба ж быці сярод зор,

Між тваіх, мая мілая,

Міленькіх сясцёр.

24 сьнежня 1849

 


07 Тра 2011

Jovan Jovanović Zmaj

Ёван Ёванавыч Змай (Jovan Jovanović Zmaj), адзін з самых папулярных сэрбскіх паэтаў XIX стагодзьдзя, па адукацыі лекар. Па сёньняшні дзень чытаецца, выдаюцца зборнікі ягоных твораў. Аўтар вершыкаў для дзяцей ды не толькі. Шырока вядомыя два Змаевы зборнікі "Đulići" i "Đulići uveoci"- кранаючыя, сумныя, поўныя любві і жалю вершы, напісаныя пасьля нечаканай сьмерці жонкі і дзяцей. Змай, напэўна, сярод маіх любімых паэтаў, побач з Дучычам.

 

Прыгожы сьвет - Ёван Ёванавыч ЗмайCollapse )

Цэтлікі: ,

Папярэднія 10